![]() | You are viewing Log in Create a LiveJournal Account Learn more |
![]() | |||
|
Поцелуй Morrissey оставил привкус ноября.. Память рассыпалась зеркальной крошкой… Снег зазвучал музыкой белой гортензии… Песни сменялись запыленными эпизодами. Мне вспомнился лицей. Теперь мне иногда очень хочется дождаться того момента, когда я сяду в самолет и русский не будет резать по ушам. Без чернил и сахара – моя одна-единственная Италия, море и пеликаны в одной белой керамической кружке – в три глотка. Чтобы без синусовых ритмов, троллейбусных проводов и мокрых лондонских зонтов… Когда-то с Алисой мы доказали, что если на заходе солнца осталась еще одна Маргарита, то будет нам и история под запись.. и романсы чаек.. и венский вальс… p.s. огромное спасибо Мари за то, что она помогла мне все это вспомнить, подарив мне Morrissey. Теперь мне будет музыка и память, а тебе – история))
|
|||
![]() | |||
|
Нам осень открыла объятья Метро и дождей колонны И у уставших прохожих Летят из волос вороны И небо в лицо смеется Наш город распахнут насцеж
|
|||
![]() | |||||
|
Восень зноў возьме нас у абдымкі… І за нашымі спінамі выпусціць кіпцюры… і цябе не стане, а мне застануцца загадкі тытуню і пасечанае рэхам маяка паветра з дамешкам прашлагодніх чарнілаў і вар’яцкай парнаграфіі.. Траекторыі джазавых трамваяў зноў загучаць меднай лістотай, а людзі загарнуцца ў кашулі з фланелевай цішыні… Я буду разменьваць гэтыя шэрыя дні, забіваючы час крывадушным непатрэбствам, што скрыпіць на зубах пясчаным дражжэ.. Я так доўга спрабаваў зразумець, што Гэта такое і як Гэта завецца.. а Лорэдана знайшла ключы ад усіх дзвярэй за некалькі тыдняў і ўправіла мне ўсе пазванкі… яна не задавала пытанняў і не давала парадаў. Яна вывозіла мяне з гэтай сярэдневяковай крэпасці на чорным бліскучым аўтамабілі, каб вырваць мяне з майго смутку, каб змяшаць яго са сваім, каб разам захлынуцца морам, каб не адчуваць часу і болю ад спечанай медузамі скуры, каб зноў прачнуцца… Але я ведаю, што будзе чорны лістапад…і мне прыйдзецца падманваць сябе метафарамі, крыламі, анёламі, коўдрамі, дотыкамі і піковымі тузамі, пакуль анталагічны пранцы не вызваліць мяне ад гэтай неабходнасці, не выпусціць са сваіх абдымкаў… і тады я забуду. І прачнуся ў другім горадзе.
|
|||||
![]() | |||||
|
Июль забивает мои жабры никотиновыми хлопьями, наивность сворачивается от высокой температуры, а я продолжаю верить в то, что в каждой сказке есть доля правды… И каждый раз, когда я готовлю план побега, связываю друг с другом все детали для того, чтобы долететь-добежать-дотянуться и прижечь-таки это воспаление Адриатическим йодом, чтобы начать с первой главы длинный пыльный английский роман и написать всем письма, меня охватывает предательская нерешительность и сковывает позвоночник китовым усом... Июль как пустыня, июль повсюду, июля стало слишком много… и мой Lipton отдает июльским уксусом… Я впервые уезжаю после того, как в Минске отцвели липы и потянуло августом… “The world is a berry in the beak of a bird”
|
|||||
![]() | |||
|
… Я помню тот вечер, когда мы с Настей возвращались из Рима. В висках стучало от выкуренных сигарет, а от приторного запаха каштанов накатывали приступы удушья; мы почти не спали пять ночей и, кажется, ничего не ели. И все было сбивчиво и бестолково; мы перетекали по улицам, а Рим дышал нам жаром в лицо. И мне казалось, что в этой скептической усталости – огромная сила; и мне думалось, что я уже никогда не прогнусь…даже если мне будут рвать зубы без анестезии, зажимать пальцы дверью или обрежут веки, чтобы я не смог спать… Я тонул в непропеченной иллюзии Рима… ~ ~ но под маской – неизменно гнилые зубы, а под перчатками – обкусанные ногти… и ты все это знаешь, но выбираешь не замечать… ~ ~ Иногда нужно придумать Рим, чтобы не свихнуться от самого себя и знать, что ты всегда можешь вернуться туда, куда дорога тебе отрезана.. Я всего лишь хотел быть дальше от тебя… Каждую ночь я захлебываюсь твоим лицом – и оно растекается по моим ладоням серой пеной… Если я это все выдумал, то какого хрена так больно…………………………….
|
|||
![]() | |||
|
І ранак гэты стаў няўдалым адлюстраваннем рэчаіснасці… Вопыт крышталізацыі эмоцый з напыленнем застаўся недасягнутым маяком сярод тых хваляў, якія прыносяць з надыходам вечара вобразы ашчэрвання жоўтых ад тытуню зубоў… - Не думайце, што гэта так проста, калі тваё жыццё і кнігі Джойс Кэрал Оутс набываюць залішнее падабенства… Мы танчым на шары з нябеснай шкарлупіны, адкідаючы ўбок разам з адзеннем казкі пра рамантыку… - Яна маўчыць пяць месяцаў, нягледзячы нават на тое, што увесь гэты час я трымаю яе за руку, я бачу сінія ніці нерваў у яе далонях і чырвоныя трэкі доўгай ночы, запісаныя на радужнай абалонцы. Яна заблыталася ў залішках праўды, калі лодка гайдалася, чэрпаючы кожным краем чарніла навальніцы…. - Лімонны сок проста ў сэрца – і час рассыпаецца перад намі, як кавалак жоўтай крэйды… Зрэшты, праўда – гэта тое, чаго ты ніколі не ведаеш. Але калі ірвеш гэта з сябе з коранем і рабацінне знікае на вачах, аблокі на плошчы раскладваюцца ў вялізнае вогнішча колеру слівавага джэму, табе застаецца толькі працягнуць руку, каб зрабіць яшчэ адзін глыток, забіць апошні цвік, паверыць у бэз і жэмчуг, набыць свабоду і адпусціць цябе са свайго сэрца… - - I’m so dumb and u so clever
|
|||
![]() | |||
|
Мягкой лапою кошачьей Вновь опустится на город Тьма, иглою раскаленной День еще один проколот Все как раньше – снежный бисер, Мыслей ледяная корка –
|
|||
![]() | |||||
|
шагнуть в депрессивный ноябрь и страшно счастливым казаться - за тишиной из тумана все крепче к тебе прижиматься и верить что боль проходит на ощупь и шагом несмелым
|
|||||
![]() | |
|
Уходя не гасил сигарету Обнадеживал лживым пророчеством И хлестал и хлестал и хлестал По лицу золотым одиночеством Возвращался и плакал в плечо * * * Он уходит и снова стучится |
|
![]() | |||
|
...жэлацінавы жнівень пераблытаў пахі заледзянелых ружаў... М. трымала ахапак гэтых ружаў колеру лёду, і кожны яе рух і позірк падымалі над кветкамі мутныя клубы пылу. Такога пылу, пылу, пылу...што разлятаўся, як пудра, як вада, як праўда. Яна гаварыла, гаварыла, гаварыла. Ці раптам станавілася на ногі і распраўляла крылы, нібыта правярала, ці не назадта доўга мы сядзім пад гэтай старой ліпай, зацягнутай у сетку бела-жоўтага сонечнага павуціння. Дрэва было такое старое, што з яго галін і лісця ўвесь час капала смала, мяккая і клейкая, як разагрэты на патэльні цукар. Часцей за ўсё кроплі траплялі ў валасы і склейвалі іх пасмамі разам з пяском і сухімі суквеццямі. Э. скардзілася, што чамусьці ёй смала залівае вочы і склейвае вейкі. Мы рагаталі, а яна біла срэбным хвастом па сваім цені на пяску і піла шампанскае проста з бутэлькі. Я памятаю, што было горача. Было горача, і са скроні М. скацілася кропля поту. Праз увесь твар, пакрыты ліпкімі ніцямі. І спынілася ў куце рта. Тады яна заўважыла, што я назіраю за ёй, адарвалася ад сваіх ледзяных ружаў і заспявала “Гэта ўсё пройдзе – і ў мяне не застанецца ні сэрца, ні сада”. Але і гэта не прынесла прахалоды. Шампанскае, што паразлівала вакол сябе Э. набыло прысмак газы(як часам здаецца, што цыгарэты набываюць прысмак газы) і пералівалася колерамі, як вадкае мыла ў лужыне. Неба, размаляванае пад спектр, распаўзалася ад нашых дотыкаў і сыпала, сыпала, сыпала і песнямі, і стужкамі, і манетамі, і калядным дожджыкам... ...і тады мы зразумелі, што гэта пастка – усё гэта лета з ліпай, пяском, ружамі і шампанскім. Гэтая істэрычная ліхаманка - назаўсёды. Мы рагаталі, лежачы на зямлі, бо сядзець ужо не было сілаў. У гэтай весялосці М.запалілы нашую апашнюю сярнічку і паднесла да кроплі смалы на ліпе. Агонь заіскрыўся адразу ж і па клейкіх “правадах” разляцеўся па ўсім дрэве. Мы глыталі дым, спрабуючы адшукаць рукі адно аднога. І нам было добра. Нам было добра. Мы былі разам.
|
|||
![]() | |||
|
Ты смотришь сквозь день вчерашний И ищешь объятий новых А ночь наполняет, как чаши, Ладони листьев кленовых И утро сорвет занавески А день все запутает снова
|
|||
![]() | |||
|
Расскажи мне про боль воды И про правды замкнутый круг И о том как молчат дни Под замком белоснежных рук Научи меня верить в сны В этом улье холодных огней И АЛИСА за гладью зеркал Пеной мыслей поют они
|
|||
![]() | |
|
If only they gave me a chance To pick on the path or disdain, I won’t let fall the red drops of glass On the matter of ardent rains I won’t tackle the leitmotif more |
|
![]() | |||
|
Так усё і праходзіла, калі мне здавалася, што будуць змены... ...Ішоў дождж, востры, бязглузды; брытанская бландынка спявала “over and over, it’s over, all over” і ,нібыта балерына ў механічнай скрыні, круцілася на дыску; вектары ламаліся, універсітэцкія аднагрупніцы заўзята абмяркоўвалі псіхалагічныя праблемы інцэсту. Вусны тры разы мянялі колер. Праўды не было... ... Лабірынты гукаў поўначы прымушалі адступіцца ад уласнай незалежнасці і рабіць недарэчныя памылкі. Абдымкі чужых гарадоў апыналіся суцэльнай здрадай. І кожны новы ранак, новы панядзелак штурхалі ў мёртвыя рукі незнаёмага неба. А адно адзінае імя нанізала на сябе не толькі ўспаміны, але і час. Імя, што няўлоўна нагадвае мора...”Доўгія сінія пальцы...сэрца пад коркай лёду”... ...Апатычны маятнік заблытваў секунды і хвіліны ў гісторыю.і калі зноў заспявала бландынка, дождж адгукнуўся, размываючы кірункі; размовы пра інцэст набылі мінулую актуальнасць. Вусны пабялелі, а праўда стала парахнёй; а сонца – рабаціннем... “are you not weary of ardent ways, lure of the fallen seraphim? tell no more of enchanted days.” ...Кроў і кнігі... Ці выратуе гэта нас?..Ноч і чарніла не здолелі... Прытчы падсвядомасці не данеслі маралі.... З маіх сноў выпусцілі паветра-...
|
|||
![]() | |||
|
Зіма зноў адчыніла мой горад; расставіла пасткі і выпусціла ў неба белых кітоў; іх хвасты прымушаюцьбегчы хутчэй хвалі часу – яны мастамі выгінаюць спіны; пакідаюць адбіткі на паштоўках і пашпартных старонках............................. ~ ~ ~ ~ ~ У гарадской мітусні і цыркавых рэпрызах схаваны гумар і сутнасць мараў, праўда панядзелка і аўторка, асноўныя колеры паветра і палітра прысмакаў адзіноты.................. ~ ~ ~ ~ ~ Гукі вады за вакном – гэта першае, што я чую, калі прачынаюся і раблю першы ўдых у поўнай свядомасці. Я маўчу і заўважаю, што больш за палову кожнага дня я пражываю моўчкі......................... ~ ~ ~ ~ ~ Кропля за кропляй горад прасочваецца ўнутр мяне праз вочы, блытаючы пацеркі маіх успамінаў. Халодным крылом апускаецца цемнае неба. Закручвае ў вір дзенныя здарэнні. Дае глыток вечнае цішыні. І новае жыцце на 5 гадзін -
|
|||
![]() | |||||
|
У пене нябесных хваляў я чую тваё імя... у восеньскім водары італійскай сталіцы, дзе нам так і не давялося застацца ўдваіх... Сярод натоўпу каляднага кірмашу, пры зачыненых дзвярах і апошнім водбліску свечкі, калі фіранка гучна грукае, а птушкі з нямым крыкам разразаюць зімовы шоўк ...але акрамя імя – на пустых вуліцах і шэрых крылах... Твае песні – сцягі і марыянеткі. У вобразах міфалагічных істот яны блытаюць мае сюжэты і прымушаюць пакутаваць маіх герояў. Ад іхняга подыху твар пакрываецца маскай лёду, а мова становіцца невыразнай і не дае больш надзей... ...але акрамя імя – на пустых старонках і пустых далонях...
|
|||||
![]() | |||||
|
Шэры ранак сплятаецца ў косы, І чарговы глыток атруты Прагне неба, разбітае лёсам, Прагне сонца ў лімонных пакутах. ...І пакуты з лімонных карункаў
|
|||||
![]() | |
|
Калі я скажу табе, што аднойчы выратую цябе, падхапіўшы ў самы апошні момант, ты ўсё адно мне не паверыш. Калі я скажу табе гэта, ты ўвогуле будзеш глядзець у іншы бок, як гэта заўжды і было. Я ахвярую сваёй свабодай, каб не даць табе захлынуцца адзінотай.. ..ты асцярожна апусціш у маё вока кафейнае зерене, будзеш глядзець, як яно паволі патанае, як разбягаюцца па паверхні кругі; ты ўбачыш тыя гіторыя, што я прыдумаў, а яны не спраўдзіліся; і ўсе тыя, што былі насамрэч, але ў іх я так і не паверыў... ...Замежнае сонца пракіпяціла маю кроў, і мне нікуды ўжо не дзецца ад гэтага запалення. Высокая тэмпература спальвае мае легкія, але ты атрымоўваеш яшчэ адну спробу выжыць. Мне не хапае паветра, а ты робіш выратавальны глыток... ...Я б сказаў пакінуць мяне. Але я сам усё прыдумаў, і таму не магу ні схавацца ад цябе, ні забіць..... ...Тытунь трапічнай раслінай аплятае паветра, тры разы завязваецца на вузел і рассейваецца, ператвараючыся ў парасон з карункаў. Моё ўяўленне, мая фантзія – на тваім баку... ..Я прыдумаў гэта шмат гадоў таму; я дазволіў сабе гэтую недарэчнасць, якая ператварылася на праўду і якая застанецца са мной да апошняга глытка безнадзейнасці... ...застанецца і пасля, бо хвароба пакінула ўжо метастазы ў падсвядомасці... |
|
![]() | |||
|
Я ледзь не загінуў у пошуках салодкага летняга яблыка. З бурштынавым сэрцам і маленькімі залацістымі мушкамі ўнутры... Да мяне даляцеў подых запалення і хранічнай хваробы; здавалася, мая скура набыла ліловае адценне. Хлоралгідрад с прысмакам чужой крыві нейкі час казытаў у венах, павольна і нахабна расцякаючыся пад скурай; пасля чамусьці замітусіўся і пачаў скручвацца, нібы стужка, набываючы форму драпежнай пухліны. Мяне нават не давезлі да майго пакоя. Мяне ніхто не супакоіў і не сказаў заплюшчыць вочы(бо, здаецца, так крыху лягчэй).. Проста пакінулі ў пустым калідоры з атрутным люмінісцэнтным святлом, ад якога перад вачыма скакалі фіялетавыя плямы, а пухліна расла і станавілася ўсё больш выразнага фісташкавага колеру... ..Я чамусьці ўзгадаў сукенку Лары; і яе ўсмешку, калі я сказаў, што хачу яблык; яе чырвоную машыну; бутэльку шампанскага; і лічбу 130 на спідометры.. ..Я ўзгадаў гэта і засмяяўся. Магчыма, занадта гучна, бо ў пакоі побач прагрымеў чыйсьці кашаль.
|
|||
![]() | |||||
|
Калі цыгарэты пакінуць адбітак узросту на маім твары, я скажу табе, што тое была мая памылка.. У мяне застанецца толькі мая шэрая котка, якой на той час споўніцца трыста гадоў, і некалькі слоікаў варэння з размарыну і лімонаў.. Я прыгадаю сваю поўную недарэчнасць; і бездапаможнасць у тваіх жоўтых вачах.. Я буду наракаць на адзіноту; на альпійскія хрыбты, што на маіх плячах; на клёны; на кубікі лёду; на той вечар у возеры, калі яе рука пад вадой пацягнула мяне за валасы... Я скажу табе, што тое была мая памылка, але я не папрашу прабачэння. І гэта не будзе адно і тое ж. І гэта не стане перамогай; і не будзе падманам для хворага сумлення. Гэта ўсё маё чаканне...
|
|||||
